машына

машына

машына

абсалютная большасьць людзей забівала няверных
не істотна якіх, але – няверных
абсалютная большасьць падпальвала сухое гальлё пад вядзьмаркамі
тапіла жанчын у водах рэк і азёраў
абсалютная большасьць карала яўрэяў
абсалютная большасьць заўсёды абсалютна ўпэўнена ў сваіх дзеяньнях
абсалютная большасьць жыве пагана і за мяжою сярэдняга дастатку
і гэта я бачу з майго вакна
а таксама я бачу, як абсалютная большасьць паркуе свае машыны,
як-быццам яна, гэтая большасьць, спусьцілася з гор, і там, у гарах, толькі так і магчыма паркавацца
абсалютная большасьць глядзіць навіны і плюецца на тых, хто не такі як яны
абсалютная большасьць верыць у бога і прэзыдэнта
абсалютная большасьць упэўненая – што гэта нармальна –
верыць у свайго бога-прэзыдэнта
абсалютная большасьць ня ведае лічбу “пі” і не цікавіцца базонам Хігса
але абсалютная большасьць дакладна ведае, што гэта не галоўнае ў жыцьці
абсалютная большасьць яшчэ стагодзьдзе таму ня верыла ў робатаў
і не будавала хмарачосаў, ёй было дастаткова глядзець на неба і марыць
абсалютную большасьць раней так ня гвалцілі і не рабілі з яе спажывецкі фарш
абсалютная большасьць ніколі не пабудуе экалёгію
бо абсалютная большасьць занятая іншымі справамі
абсалютная большасьць нядаўна вырашыла, што ёй мала сваёй зямлі

Tags:

Еще нет комментариев.

Оставить ответ