ногі

ногі

ногі

у сьвеце ног удвая болей, чым людзей.
у сьвеце існуе цэлы клан ног.
у сьвеце існуе культ ног.
у сьвеце ёсьць мужчыны, якія пакланяюцца нагам.
у сьвеце ёсьць жанчыны, якія пакланяюцца нагам.
у сьвеце ёсьць прыўкрасныя ногі Букоўскі, і гэта вядома толькі зь ягоных слоў.
у сьвеце ёсьць ногі, якія ніколі ня мыліся.
у сьвеце ёсьць ногі, якія лёгка абгоняць гэпарда, і гэта каштоўныя ногі.
ёсьць ногі, якія кормяць, і ёсьць ногі, якія ня здольныя нават з ложка ўстаць.
ёсьць ногі-падарожнікі і ёсьць ногі, якія ўдзельнічаюць у сэксуальных гульнях.
у сьвеце шмат дзіцячых ног, пазногці на каторых не падразаюцца.
у сьвеце жывуць вельмі маленькія ногі, якія яшчэ не краналіся падлогі.
у сьвеце ёсьць суполка самотных ног, разведзенных ног таксама багата.
ёсьць ногі спартоўца і ёсьць ногі праграміста, якія зусім па-рознаму жывуць і разьвіваюцца.
ёсьць вельмі валасатыя ногі, і ёсьць ногі, на якіх ніколі не было расьліннасьці.
ёсьць ногі, суцэльна пакрытыя татуіроўкамі, і ёсьць ногі, якія часта ўкленчваюць на малітву.
ёсьць пругкія ногі, і ёсьць азызлыя ногі пасьля доўгага сядзеньня.
і ёсьць ногі, якія заўсёды аднолькава прывабныя, і ёсьць вусны, якія кожны дзень цалуюць іх, пачынаючы з вялікага
пальца і, лёгка кранаючыся скуры, падарожнічаюць да сьцёгнаў і ўглыб, і зваротна, і ўніз, пакуль без пацалунка
не застанецца толькі юркі мезенец.

ТАКСАМА РЭКАМЕНДУЕМ:
аляксандар і. бацкель – «машына»

Еще нет комментариев.

Оставить ответ